Разам весела крочыць

16 чэрвеня 2015 года па запрашэнні Брэсцкай абласной піянерскай арганізацыі на базе Брэсцкага дзяржаўнага абласнога агульнаадукацыйнага ліцэя імя Машэрава педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Вікторыяй Васільеўнай Тарасюк, Аленай Мікалаеўнай Макарук, Наталляй Сяргееўнай Ануфрыкавай быў праведзены трэнінг па камандаўтварэнні «Разам весела крочыць...». Дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства аказалі студэнты 4-га курса факультэта фізічнага выхавання. Мэтай камандаўтваральнага трэнінгу стала стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць згуртаванню выхаванцаў рэспубліканскага лагера «Лідар-Патрыёт».

Лагер арганізаваны ў сувязі з сямідзесяцігоддзем Вялікай Перамогі, Годам моладзі, у мэтах фарміравання ідэйна-маральнай, грамадзянскай і патрыятычнай культуры падрастаючага пакалення. Удзел у трэнінгу прынялі 70 школьнікаў з розных рэгіёнаў краіны. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікам удалося бліжэй спазнаць адзін аднаго, атрымаць зарад бадзёрасці і аптымізму, вызначыць лідараў і весела правесці час.

Асноўнай часткай трэнінгу была праца выхаванцаў лагера ў групах: яны выбіралі капітана, прыдумлялі назву і дэвіз камандам, малявалі эмблемы. Паказаць лоўкасць і кемлівасць удзельнікі змаглі падчас правядзення брэйн-рынга, дзе яны малявалі, спявалі, танцавалі, выконвалі заданні на хуткасць і спрыт.

Заключным этапам камандаўтваральнага трэнінгу стала практыкаванне з элементамі цялеснай тэрапіі «Круг цяпла», дзе кожны змог атрымаць эмацыйную падтрымку і цяпло сяброў.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю,
педагог-псіхолаг Наталля Сяргееўна Ануфрыкава

Падзяліцца: