У Зімовым садзе адкрылася фотавыстава

19 чэрвеня 2015 года ў Цэнтры экалогіі адкрылася фотавыстава работ удзельнікаў конкурсу «Прырода і чалавек». Асноўнай мэтай конкурсу стала выяўленне творчых здольнасцей у галіне мастацкай фатаграфіі на экалагічную тэматыку. Каля 40 удзельнікаў прадставілі цікавыя фатаграфіі.

У конкурсе прынялі ўдзел супрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта, навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя чыгуначнага транспарту, школьнікі сярэдняй школы № 8 г. Брэста імя Героя Беларусі У.М. Карвата, гімназіі № 3, а таксама жыхары горада Брэста.

Пададзеныя на конкурс фатаграфіі раскрываюць розныя аспекты дзіўнага свету прыроды, распавядаюць пра ролю ў ім чалавека, а таксама закранаюць экалагічныя праблемы сучаснасці.

Кампетэнтнае журы ў асобе прадстаўнікоў Універсітэта і Брэсцкага абласнога камітэта па прыродных рэсурсах і ахове навакольнага асяроддзя ацэніць працы і вызначыць пераможцу. Акрамя гэтага, па выніках галасавання наведвальнікаў будзе адабрана лепшая праца. Пераможцам конкурсу 8 ліпеня 2015 года ў 16.00 будуць уручаны прызы і ганаровыя дыпломы. Лепшыя работы будуць размешчаны на сайце ўніверсітэта.

Выстава будзе доўжыцца да канца ліпеня.

Чакаем Вас у Зімовым садзе!

Цэнтр экалогіі

Падзяліцца: