-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Hostel+» або засяленне іншагародніх студэнтаў у інтэрнаты «па-ўніверсітэцкі»
27 жніўня 2015 года адбылося пасяджэнне прафсаюзнага камітэта студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна. Самым галоўным пытаннем парадку дня стала пытанне пра пасяленне студэнтаў у інтэрнаты ўніверсітэта на 2015–2016 навучальны год. Ідэя стварэння сэрвіснага атрада «hostel+», які б займаўся арганізаваным засяленнем іншагародніх навучэнцаў (студэнтаў і магістрантаў) у інтэрнаты студэнцкага гарадка ўніверсітэта, нарадзілася на адным з навучальных семінараў, арганізаваным аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю.
Мэта створанага загадам рэктара ўніверсітэта па ініцыятыве прафкама студэнтаў сэрвіснага атрада зводзілася да забеспячэння арганізаванага і своечасовага працэсу засялення іншагародніх навучэнцаў у інтэрнаты нашага ўніверсітэта на 2015–2016 навучальны год.
У гэтым годзе арганізаваным засяленнем у інтэрнаты займаўся сэрвісны атрад з 17 студэнтаў пад назвай «hostel+». У атрад увайшлі прадстаўнікі ўсіх факультэтаў універсітэта, а таксама старшыні прафсаюзных бюро і жыллёва-бытавой камісіі, якія не толькі аператыўна і хутка фіксавалі дагаворы ў базу дадзеных (новаўвядзенне 2015 года), але і праводзілі кансультаванне іншагародніх студэнтаў па працэдуры засялення ў адпаведнасці з лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
Для ўсіх членаў сэрвіснага атрада былі ўведзены «апазнавальныя знакі»: бэйджыкі і белыя майкі з эмблемай «hostel+». Таксама кожны старшыня прафбюро студэнтаў атрымаў «папку старшыні» з узорамі спісаў, журналамі, канцтаварамі і ўсім неабходным для паляпшэння якасці афармлення дакументацыі.
Студэнты з «hostel+» зарадзіліся добрым настроем на ўсе дні працы атрада і атрымалі пазітыўны вопыт.
Прафсаюзны камітэт студэнтаў дзякуе рэктарату ўніверсітэта, аддзелу выхаваўчай працы з моладдзю, студэнцкаму гарадку і цэнтру інфармацыйных тэхналогій за дапамогу і садзейнічанне ў арганізацыі ўсіх этапаў засялення іншагародніх навучэнцаў у інтэрнаты ўніверсітэта.
Р.В. Чуль,
старшыня прафкама студэнтаў