-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Экалагічная адукацыя на міжнародным узроўні
9 верасня адбылася рабочая нарада ў прарэктара па навуковай працы і эканоміцы Будзько Аляксандра Яўгенавіча па пытанні міжнароднага супрацоўніцтва з Дзяржаўнай адукацыйнай установай дадатковай прафесійнай адукацыі Тульскай вобласці «Інстытут павышэння кваліфікацыі і прафесійнай перападрыхтоўкі работнікаў адукацыі Тульскай вобласці». Расійскую навучальную ўстанову прадстаўляла прарэктар па вучэбнай і арганізацыйнай працы Гарэлава Святлана Уладзіміраўна. Ад нашага ўніверсітэта прымалі ўдзел прадстаўнікі Цэнтра экалогіі (Колбас Аляксандр Пятровіч) і Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі (Мірская Алена Іванаўна і Шубін Віктар Аркадзьевіч).
На нарадзе была абмеркавана праграма мерапрыемстваў у рамках супрацоўніцтва. Яна ўключае распрацоўку сумеснай міжнароднай праграмы павышэння кваліфікацыі па накірунку «Ландшафтны дызайн», а таксама ўдзел у сумесных навуковых праектах, накіраваных на развіццё цікавасці да экалагічных навук у моладзі і шырокае ўкараненне ў адукацыйныя сістэмы агульнай і дадатковай адукацыі нашых краін новых тэхналогій і метадаў навучання, заснаваных на развіцці навуковай праектна-даследчай дзейнасці навучэнцаў.
Па выніках нарады было прынята рашэнне падпісаць дамову аб міжнародным супрацоўніцтве паміж навучальнымі ўстановамі.