-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Акцыя «Усміхніся жыццю – ты яму падабаешся!»
Штогод 10 верасня Сусветная арганізацыя аховы здароўя, пры падтрымцы Міжнароднай асацыяцыі па прадухіленні самагубстваў, праводзіць Сусветны дзень прадухілення самагубстваў. З мэтай прыцягнення ўвагі студэнтаў да пытанняў псіхічнага здароўя, прафілактыкі дэпрэсіўнага стану і суіцыдальных паводзін сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай універсітэта была арганізавана акцыя «Усміхніся жыццю – ты яму падабаешся!», у рамках якой адбыўся танцавальны флэш-моб ад студэнтаў педагагічнага атрада «Лідар».
Усе жадаючыя мелі магчымасць адлюстраваць свой эмацыйны стан на «Дрэве настрою» і працягнуць выказванне «Жыццё – гэта ...». Асаблівую цікавасць выклікала методыка «Стаўленне да жыцця», вынікі якой паказвалі асобасныя асаблівасці студэнтаў. Спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы пазнаёмілі навучэнцаў з прыпавесцю «Дрэва жаданняў».
Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі ў падарунак паветраныя шары з сюрпрызам: выказваннямі вядомых людзей аб пазітыўным настроі і стаўленні да жыцця.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю, СППС