Імкнучыся – дасягаеш!

28 жніўня і 11 верасня 2015 года ў нашым універсітэце адбыліся пасяджэнні камісій для вырашэння пытанняў па прадастаўленні скідак са сфарміраванага кошту навучання і па правядзенні конкурсу на замяшчэнне свабодных бюджэтных месцаў адпаведна.

Па выніках працы першай камісіі скідкі ад 40% да 60% былі прадастаўлены 24 студэнтам дзённай і завочнай формаў навучання 9 факультэтаў установы адукацыі. Сярод шчасліўчыкаў – тых, якія дасягнулі значных поспехаў у вучэбнай, навуковай і грамадскай працы – 2 замежныя навучэнцы (Бердымырадаў Ахмет Мамметтаганавіч, 4 курс, юрыдычны факультэт – 40%; Салтанава Хатыджа Шыхмурадаўна, 4 курс, філалагічны факультэт – 40%).

Вынікі працы другой камісіі: 23 студэнты былі пераведзены на бюджэтны тып фінансавання навучання.

Рэктарат універсітэта і прафсаюзны камітэт студэнтаў шчыра віншуюць студэнтаў з іх асабістымі дасягненнямі і жадаюць ім далейшых поспехаў у вучобе, творчых здзяйсненняў і дасягнення пастаўленых мэт!

Р.В. Чуль,
старшыня прафкама студэнтаў

Падзяліцца: