-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Як рэалізаваць сваё грамадзянскае права ў выбарчай кампаніі?
15 верасня ў сценах універсітэта адбыўся семінар «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: асноўныя аспекты выбарчага працэсу». Актуальнасць абранай тэмы несумненная. Тым больш, што ўдзельнікамі семінара з’яўляліся студэнты, якія ўпершыню будуць рэалізоўваць сваё грамадзянскае права ў выбарчай кампаніі.
На сустрэчу з навучэнцамі былі запрошаны Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, загадчык кафедры педагогікі пачатковага навучання БрДУ імя А.С. Пушкіна Таццяна Віктараўна Нічышына і старшыня Брэсцкай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, начальнік абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Аляксандр Міхайлавіч Каляда.
Т.В. Нічышына расказала аб прававых асновах выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аб некаторых новаўвядзеннях, якія чакаюць выбаршчыкаў у гэтым годзе.
Эмацыйна насычаным атрымалася выступленне А.М. Каляды. Рэальныя сітуацыі з вопыту арганізацыі і правядзення выбарчых кампаній розных гадоў дазволілі ўявіць удзельнікам семінара асноўныя этапы выбарчага працэсу больш даступна і ярка.
Прэс-служба ўніверсітэта