-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У нас у гасцях каманда прафесіяналаў
15 верасня старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Васільевіч Ліс разам з мэрам Брэста Аляксандрам Сцяпанавічам Рагачуком і кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста Дзмітрыем Мікалаевічам Гарадзецкім наведалі наш універсітэт i прынялі ўдзел у сустрэчы са студэнтамі.
Анатоль Васільевіч у сваім выступленні акцэнтаваў увагу на пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, звярнуў увагу прысутных на шэраг праблем, выкліканых сусветным фінансава-эканамічным крызісам. У той жа час было адзначана, што вытворчасць малака, мяса, ураджай збожжавых дазваляюць казаць аб поўным забеспячэнні жыхароў вобласці неабходнымі прадуктамі і добрымі магчымасцямі іх рэалізацыі на экспарт.
Другая частка сустрэчы была прысвечана адказам на пытанні студэнтаў. Магчымасць дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве жылля для маладых спецыялістаў, накіраваных на працу па размеркаванні, ільготны праезд у грамадскім транспарце для студэнтаў, перспектывы эканамічнага развіцця горада і вобласці, працягласць службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, мадэрнізацыя сістэмы адукацыі і іншыя пытанні сталі прадметам кампетэнтных адказаў А.В. Ліса і А.С. Рагачука.
Падводзячы вынікі сустрэчы, рэктар універсітэта Ганна Мікалаеўна Сендзер падзякавала кіраўніцтву вобласці і горада за садзейнічанне ў вырашэнні шэрагу праблем па добраўпарадкаванні прылеглых да ўніверсітэта тэрыторый, выкананні будаўніча-рамонтных работ у сталовай інтэрната № 2. Г.М. Сендзер уручыла старшыні аблвыканкама запрашэнне прыняць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 70-гадоваму юбілею ўніверсітэта, якія адбудуцца ў канцы кастрычніка, і выказала агульнае жаданне прысутных працягнуць практыку правядзення падобных сустрэч з прадстаўнікамі мясцовай улады па абмеркаванні актуальных пытанняў, што хвалююць моладзь.
Прэс-служба ўніверсітэта