-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Кірмаш здароўя
Мы жывём не для таго, каб есці, а ямо для таго, каб жыць!
Сакрат
22 верасня ў інтэрнаце студэнцкага гарадка №3 у рамках Дня здаровага харчавання прайшла акцыя «Кірмаш здароўя», арганізаваная педагогам-псіхолагам Наталляй Сяргееўнай Ануфрыкавай, выхавальніцай Аленай Міхайлаўнай Гатоўчыц і прадстаўнікамі студсавета.
Распаўсюджваючы інфармацыйныя бюлетэні пра ўплыў сучаснага ладу жыцця на правільнае харчаванне чалавека, студэнты-актывісты заклікалі звяртаць увагу на сваё здароўе, каштоўнасна ставіцца да яго. Члены студсавета загадвалі загадкі пра ежу, расказвалі цікавыя факты і развенвалі міфы аб здаровым харчаванні.
У ходзе правядзення акцыі навучэнцы правялі міні-віктарыну «Што Вы ведаеце аб здаровым харчаванні?», дзе ўдзельнікі змаглі праверыць свае веды аб правільным харчаванні і прынцыпах падрыхтоўкі карысных страў.
Таксама ўсе жадаючыя наведалі выставу-дэгустацыю прадуктаў здаровага харчавання «Стол вітамінаў», дзе маглі паспрабаваць гародніну і садавіну, узбагаціць свой арганізм вітамінамі.
Праведзеныя мерапрыемствы акцыі дазволілі стварыць умовы для развіцця культуры здаровага харчавання сярод студэнтаў, развіць патрэбу ў захаванні правіл здаровага ладу жыцця, а таксама актуалізаваць веды навучэнцаў аб складніках здаровага харчавання.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба