-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжнародны семінар па актуальных праблемах навук аб Зямлі
Міжнародны навукова-практычны семінар «Актуальныя праблемы навук аб Зямлі. Геалагічныя і геаграфічныя даследаванні трансгранічных рэгіёнаў», які ўключаны ў«Пералік навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на 2015 год», адбыўся на геаграфічным факультэце БрДУ імя А.С. Пушкіна з 21 па 25 верасня 2015 г.
Удзельнікаў і гасцей семінара віталі доктар педагагічных навук, прафесар, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Г.М. Сендзер, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар, акадэмік, дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі А.К. Карабанаў, доктар габілітаваны, прафесар геалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, галоўны навуковы супрацоўнік Польскага геалагічнага інстытута Л. Маркс, доктар геолага-мінералагічных навук, доктар геаграфічных навук, доктар тэхнічных навук, прафесар, старшыня Дзяржаўнай камісіі Украіны па запасах карысных выкапняў Г.І. Рудзько. Прывітанні ў адрас удзельнікаў семінара накіравалі міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь А.М. Каўхута і прэзідэнт Расійскага геалагічнага таварыства В.П. Арлоў.
У працы семінара прынялі ўдзел 55 навукоўцаў і спецыялістаў з пяці краін: Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны і Літвы.
Падчас семінара ўдзельнікамі былі зроблены больш 90 дакладаў, прысвечаных тром асноўным напрамкам навуковых даследаванняў – геалогіі, геаграфіі і экалогіі.
У рамках семінара была рэалізавана спецыяльная праграма палявых даследаванняў на геалагічных аб’ектах Бярозаўскага, Камянецкага і Брэсцкага раёнаў Брэсцкай вобласці, дзе спецыялістамі былі вывучаны асаблівасці геалагічнай будовы ледавіковых і міжледніковых гарызонтаў чацвярцічных адкладаў.
Госці і ўдзельнікі канферэнцыі наведалі Зімовы сад, дзе мелі магчымасць пазнаёміцца з калекцыяй раслін з розных куткоў нашай планеты, былі на экскурсіі па горадзе Брэсце, наведалі мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой, а таксама пабывалі ў захапляльным падарожжы па тэрыторыі нацыянальнага парку «Белавежская пушча».
Рэпартаж пра семінар можна паглядзець тут.
І.В. Абрамава, М.А. Багдасараў