-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Акцыя «Дрэва міру»
«Я заклікаю ўсе супрацьстаялыя бакі скласці зброю
і захоўваць глабальны рэжым спынення агню.
Я заклікаю іх спыніць забойствы і разбурэнні
і стварыць умовы, якія садзейнічаюць усталяванню
трывалага міру»
З паслання Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна
Міжнародны дзень міру быў зацверджаны ў 1981 годзе рэзалюцыяй, у якой Генеральная Асамблея ААН «заявіла, што трэці аўторак верасня, дзень адкрыцця чарговых сесій Генеральнай Асамблеі, афіцыйна прысвячаецца і адзначаецца ў якасці Міжнароднага дня міру». Першы Міжнародны дзень міру быў праведзены ў верасні 1982 года. У 2001 годзе Генеральная Асамблея прыняла рэзалюцыю, у якой пастанавіла, што з 2002 года Міжнародны дзень міру будзе адзначацца штогод 21 верасня як дзень адмовы ад гвалту і спынення агню. ААН прапанавала ўсім краінам і народам спыняць ў гэты Дзень ваенныя дзеянні, ці ж адзначаць гэты Дзень правядзеннем адукацыйных і грамадскіх інфармацыйных акцый па праблемах міру.
У гэтым годзе студэнты факультэта замежных моў далучыліся да згаданай акцыі. Ім было прапанавана стварыць «Дрэва міру», выказаць сваё стаўленне да праблемы міру і вайны. Студэнты падзяліліся, што ў святле апошніх падзей у свеце яны ўсё часцей задумваюцца над гэтай праблемай, і дзякуючы названаму мерапрыемству яны змаглі данесці свае думкі і пачуцці да аднагодкаў.
Будзем спадзявацца, што згаданая акцыя стане добрай традыцыяй не толькі на факультэце замежных моў, але і ва ўсім універсітэце.
Кафедра англійскай філалогіі