-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжфакультэцкі лінгвістычны конкурс «Грамацей–2015»
30 верасня адбыўся чарговы міжфакультэцкі лінгвістычны конкурс «Грамацей – 2015», які ўжо ў шосты раз арганізуецца кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства філалагічнага факультэта. Удзельнікамі конкурсу сталі студэнты чатырох факультэтаў універсітэта – філалагічнага, факультэта замежных моў, фізіка-матэматычнага і псіхолага-педагагічнага, а таксама навучэнцы пяці гімназій і двух ліцэяў горада Брэста.
Конкурс пачаўся з вітальнага слова дэкана філалагічнага факультэта В.А. Фелькінай. Затым удзельніца конкурсу, студэнтка 4 курса Аліна Пілецкая, выступіла з паведамленнем пра вядомага рускага лінгвіста Я.К. Грота, праца якога – «Рускі правапіс» – выйшла ў свет 130 гадоў таму, у 1885 годзе. З цікавасцю выслухалі ўдзельнікі конкурсу і паведамленне студэнткі 4 курса Галіны Дземідзюк аб найноўшых арфаграфічных слоўніках, наяўных ва ўніверсітэце.
Конкурсная праграма складалася з двух этапаў: дыктоўка (па тэксце артыкула вядомага рускага паэта і публіцыста Аляксея Шорахава «Наступленне рэчавізму») і карэктурнае заданне (выпраўленне ў тэксце арфаграфічных і пунктуацыйных памылак).
У выніку сярод студэнтаў філалагічнага факультэта І месца заняла Некрашэвіч Ірына (5 курс), II месца ў Пілецкай Аліны (4 курс), III – у Святланы Гніцэвіч (4 курс).
Студэнты неспецыяльных факультэтаў выступілі так: І месца заняла Самадаева Вольга (фізіка-матэматычны факультэт); II месца – Шчарбакова Юлія (псіхолага-педагагічны факультэт), III месца – Бельская Анастасія (факультэт замежных моў).
Сярод школьнікаў лідарам стала Кляванская Надзея (абласны ліцэй імя П.М. Машэрава), на II месцы Маўчанаў Іван (гімназія № 1), III месца ў Мартынюк Марыны (гімназія № 2).
З кожным годам у конкурсе прымае ўдзел усё больш і больш студэнтаў і школьнікаў. У ліку 52 канкурсантаў гэтага года 12 чалавек удзельнічалі не ўпершыню. Усё гэта сведчыць аб тым, што конкурс выклікае цікавасць і, вядома ж, абавязкова адбудзецца ў наступным годзе.
Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства