-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Турыстычны злёт геаграфічнага факультэта-2015
3-4 кастрычніка 2015 г. у лясным масіве на беразе возера Рагазнянскае прайшоў традыцыйны турыстычны злёт геаграфічнага факультэта. Турыстычныя спаборніцтвы для студэнтаў і выпускнікоў факультэта геафак арганізоўвае на працягу амаль 20 гадоў. У гэтым годзе ў турзлёце прынялі ўдзел каманды 1-4 курсаў, каманда выпускнікоў 2001-2007 гг. і каманда навічкоў турыстычнага клуба «Бярэсце». Стварэнню атмасферы дружбы і радасці ў турыстычным лагеры спрыяла і надвор’е: увесь злёт удзельнікам свяціла яркае і па-летняму цёплае сонейка.
Праграма турзлёту ўключала як спартыўныя мерапрыемствы (дыстанцыя горна-пешаходнай тэхнікі, велатрыял, начное арыентаванне), так і конкурсы (на лепшы бівак, лепшае распальванне кастроў, вязанне турыстычных вузлоў на хуткасць). Найбольшую цікавасць ва ўдзельнікаў і балельшчыкаў выклікала турыстычная эстафета, падчас якой удзельнікі каманды спаборнічалі ў тэхніцы турызму на паралельных дыстанцыях.
Пераможцам стала каманда 4 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць», якая лідзіравала на працягу ўсяго злёту. Астатнія каманды паехалі дадому з надзеяй перамагчы на турзлёце ў наступным годзе.
Дзякуем прафсаюзнаму камітэту студэнтаў за прадстаўленыя прызы пераможцам і прызёрам турзлёту, а таксама выпускніку геаграфічнага факультэта Віктару Вярбіцкаму, які ад імя кіраўніцтва Кобрынскай ЖКГ уручыў пераможцу групавы абанемент на наведванне аквапарку ў г. Кобрын.
А.Д. Панько,
кафедра турызму і краязнаўства