«Rock climbing» – камандаўтваральны трэнінг

«Rock climbing» – пад такой назвай 7 кастрычніка 2015 года прайшоў камандаўтваральны трэнінг (у рамках школы «Вопыт»), арганізаваны педагогам сацыяльным аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Крывіцкай Нінай Адамаўнай. У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел 15 студэнтаў нашага ўніверсітэта, членаў моладзевага атрада аховы правапарадку (МААП).

Камандаўтваральны трэнінг прайшоў на тэрыторыі форта №5, вядомага сваімі будынкамі, прыстасаванымі для экстрэмальнага турызму. Авалоданне тэхнікай скалалазання праходзіла пад кіраўніцтвам начальніка спартыўнага клуба Гусева Уладзіміра Уладзіміравіча. Спуск з вышыні чатырохпавярховага будынка пакарыўся ўсім без выключэння. Выкід адрэналіну патрабаваў ад кожнага ўдзельніка паўторных спускаў, і рабяты не адмаўлялі сабе ў гэтым карысным задавальненні.

Заняткі ў стылі «Rock climbing» сталі новай формай ва ўсебаковай фізічнай падрыхтоўцы членаў моладзевага атрада аховы правапарадку.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: