Акцыя «Ключ да шчаслівага жыцця»

9 кастрычніка 2015 г. у інтэрнаце №2 прайшла акцыя «Ключ да шчаслівага жыцця», прысвечаная Дню псіхічнага здароўя. Гэтае свята, заснаванае Сусветнай федэрацыяй псіхічнага здароўя ў 1992 годзе, штогод адзначаецца 10 кастрычніка.

Падчас акцыі ўсе жадаючыя мелі магчымасць выказаць сваё меркаванне пра тое, што ж з’яўляецца ключом да шчаслівага жыцця. Для кагосьці гэтым ключом стала каханне, для некага – падарожжа, для некаторых – здзяйсненне жаданняў. І, вядома ж, быў лагічны студэнцкі адказ: ключом да шчаслівага жыцця з’яўляецца ўдала здадзеная сесія.

Педагог-псіхолаг аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Вікторыя Васільеўна Тарасюк уручала ўсім студэнтам, што ўдзельнічалі ў акцыі, сімвалічны «Залаты ключык», каб усе іх жаданні хутчэй ажыццявіліся.

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Падзяліцца: