-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Падарожжа ў мінулае
16 кастрычніка на базе музея «Бярэсце» для студэнтаў псіхолага-педагагічнага факультэта была арганізавана экскурсія з віктарынай «Падарожжа па гістарычных мясцінах г. Брэста». Арганізатары мерапрыемства – выкладчык кафедры псіхалогіі Зубарава Наталля Сяргееўна і старшы выкладчык кафедры псіхалогіі Севярын Аляксей Віктаравіч. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты 1, 2 і 3 курса спецыяльнасці «Псіхалогія». Студэнты наведалі Брэсцкую крэпасць (многія з іх – упершыню) і з вялікай цікавасцю праслухалі аповед пра ўзнікненне горада Бярэсце і змену яго статусу з цягам часу, пра побыт нашых далёкіх продкаў і інш.
А.В. Севярын расказаў пра цікавыя падзеі свайго дзяцінства: у трохгадовым узросце ён гуляў з бронзавымі восцямі, якія знайшоў яго бацька пры правядзенні будаўнічых работ на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Пазней гэтыя восці былі перададзены ў дар музею «Бярэсце» і займалі ганаровае месца ў экспазіцыі (на жаль, сёння бронзавыя восці знаходзяцца ў запасніках музея).
Студэнты з энтузіязмам адказвалі на пытанні віктарыны, падрыхтаванай арганізатарамі, і ўключаліся ў дыялог з выкладчыкамі і экскурсаводам. Затым яны агледзелі славутасці музея «Бярэсце», прымерылі на сябе вобраз старажытных славян, сфатаграфаваліся ў антуражах музея.
Па выніках мерапрыемства падрыхтаваны калаж з фатаграфій і водгукаў студэнтаў, якія засталіся вельмі задаволенымі экскурсіяй-віктарынай, шчыра выказваліся пра неабходнасць правядзення мерапрыемстваў такога плану, што, па словах удзельнікаў, даюць магчымасць «даведацца пра гісторыю роднага краю, свае карані», «пазнаёміцца з побытам і традыцыямі славян», а значыць,«свядома стаць патрыётам сваёй Радзімы».
Зубарава Н.С., выкладчык кафедры псіхалогіі,
Севярын А.В., старшы выкладчык кафедры псіхалогіі