-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Аб правілах знаходжання замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь з першых вуснаў
15 і 16 кастрычніка 2015 года аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю і аддзелам міжнародных сувязей былі арганізаваныя сустрэчы супрацоўнікаў службаў па грамадзянстве і міграцыі з замежнымі навучэнцамі нашага ўніверсітэта. На гэтых сустрэчах начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Уладзіміравіч Томашаў нагадаў прысутным аб асаблівасцях знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Старшы інспектар па асобых даручэннях упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Васільевіч Ровенскі заклікаў замежных навучэнцаў пазбягаць міжнацыянальных канфліктаў, выконваць не толькі заканадаўства, але і ўнутраныя ўніверсітэцкія правілы, якія маюць адносіны да працэсу навучання і пражывання ў інтэрнатах. «Ваша задача – не толькі атрымаць адукацыю, але і годна прадставіць сваю радзіму, каб пасля вашага вяртання дадому родныя і блізкія маглі вамі ганарыцца», – адзначыў Вадзім Васільевіч.
Падчас сустрэч размова ішла не толькі аб міграцыйным заканадаўстве, але і прафілактыцы наркаманіі, наступствах з’яўлення ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага і іншага ап’янення, кіравання транспартнымі сродкамі у такім стане і іншых адміністрацыйных правапарушэннях.
Госці адказалі на ўсе пытанні навучэнцаў адносна міграцыйнага заканадаўства і нагадалі, што па любых ўзніклых пытаннях неабходна звяртацца да іх.
У сустрэчах таксама прынялі ўдзел работнікі раённых АУС г. Брэста: Ленінскага – падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Васільевіч Кугач, намеснік начальніка РАУС, маёр міліцыі Аляксандр Міхайлавіч Пратасевіч, начальнік аддзялення па ГіМ; Маскоўскага – маёр міліцыі Дзмітрый Тадэвушавіч Лыганоўскі, начальнік аддзялення па ГіМ.
Падобныя мерапрыемствы праводзяцца рэгулярна і з’яўляюцца часткай сістэмы сумеснай дзейнасці аддзелаў унутраных спраў выканкамаў і аддзелаў выхаваўчай працы з моладдзю і міжнародных сувязей універсітэта, якая вядзецца з замежнымі навучэнцамі і спрыяе іх паспяховай адаптацыі да адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, прававога поля і культуры нашай краіны.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю