Навучальны семінар для прафгрупоргаў першых курсаў

У адпаведнасці з планам работы прафсаюзнага камітэта студэнтаў установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» 23 кастрычніка 2015 года прайшоў навучальны семінар для выбраных прафгрупоргаў першых курсаў.

Па стане на 01.09.2015 ва ўніверсітэце з усіх 816 студэнтаў першых курсаў было сфарміравана 42 групы, столькі ж прафсаюзных групавых кіраўнікоў было выбрана на працягу верасня.

Маладыя і ініцыятыўныя прафгрупоргі з асаблівай уважлівасцю слухалі прывітальнае слова прарэктара па выхаваўчай і сацыяльнай працы ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна» І.Г. Матыцынай, выступленні намесніка старшыні Брэсцкага абласнога камітэта галіновага прафсаюза А.А. Драпей («Гісторыя прафсаюзнага руху Беларусі, асноўныя мэты і задачы работы галіновага прафсаюза») і старшыні прафкама студэнтаў універсітэта Р.В. Чуля («З вопыту працы прафсаюзнага камітэта студэнтаў»).

У рамках работы семінара былі ўручаны сертыфікаты выплат прафсаюзнага камітэта студэнтаў на 1 семестр 2015/2016 навучальнага года. Іх уладальнікамі сталі: студэнтка 4 курса сацыяльна-педагагічнага факультэта, старшыня жыллёва-бытавой камісіі прафкама студэнтаў Таццяна Паўлюкавец і студэнтка 5 курса гістарычнага факультэта, старшыня прафбюро Анастасія Кавальчук.

Пасля асноўнай часткі мерапрыемства ў межах сумеснай акцыі Моладзевага Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і ТЭУП «Беларустурыст» «Горад студэнтаў – горад сяброў» адбылася аўтобусна-пешаходная экскурсія прафактыву па спартыўных аб’ектах і гістарычных славутасцях г. Брэста. Фіналам экскурсійнай праграмы стала наведванне гісторыка-мемарыяльнага комплексу «Сядзіба Нямцэвічаў» у в. Скокі Брэсцкага раёна.

Прафкам студэнтаў

Падзяліцца: