«Адукацыя без межаў»

26 кастрычніка Брэст прымаў удзельнікаў праекта «Экспрэс ААН-70: на шляху да партнёрства для развіцця». Сярод іх былі пасланцы ААН, дыпламаты, артысты, студэнты. У горадзе над Бугам абмяркоўваліся пытанні гендарнай роўнасці, магчымасці атрымання якаснай адукацыі для ўсіх, дзейнасць Інстытута трэцяга ўзросту і прафарыентацыя падлеткаў. У Цэнтры моладзевай творчасці ўвесь дзень працавалі розныя выставы, прайшлі майстар-класы, семінары, дыскусіі, трэнінгі.

У гонар гэтай грандыёзнай падзеі EPAM абвясціў конкурс App4Education, задача якога – распрацаваць праект, што дапаможа Беларусі дасягнуць адной з мэтаў устойлівага развіцця – гарантаваць інклюзіўную адукацыю, даступную кожнаму чалавеку. У конкурсе прынялі ўдзел больш за сто праектаў, прадстаўленых з розных куткоў Беларусі. Фіналістам конкурсу і лепшым у намінацыі «Адукацыя без межаў» прызнаны праект «Беларуска-польская інтэрнэт-алімпіяда па матэматыцы», распрацаваны загадчыкам кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі А.П. Грынько і аспірантам кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі В.Я. Лагвіновічам.

Падзяліцца: