Універсітэцкая студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Стыхія і жыццёвая прастора чалавека»

27 верасня 2015 года на філалагічным факультэце была праведзена чарговая ўніверсітэцкая студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Стыхія і жыццёвая прастора чалавека». Папярэднія канферэнцыі: «Вада і жыццёвая прастора чалавека» (2010), «Зямля і жыццёвая прастора чалавека» (2011), «Агонь і жыццёвая прастора чалавека» (2012), «Паветра і жыццёвая прастора чалавека» (2013).

Арганізатарамі гэтай канферэнцыі (як і папярэдніх) выступілі кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі і кафедра хіміі. У праграме канферэнцыі – каля 100 дакладаў і выступленняў.

На пленарным пасяджэнні цікавасць выклікалі даклады студэнтаў гістарычнага (Умец С.), біялагічнага (Грыгарук П., Валюшка М.), філалагічнага (Струг В., Панасюк Ю.) і юрыдычнага (Яровіч І.) факультэтаў.

Падчас працы сямі секцый абмяркоўваліся пытанні адлюстравання стіхіі ў кантэксце мовы, культуры і часу; перыядычнага друку і стыхійнасці; хімія Вады; хімія Зямлі; суадносіны «стыхіі» і жыццёвай прасторы чалавека, «стыхіі» і мастацкага кантэксту, «стыхіі» і экалогіі.

Падзяліцца: