-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Трэнінгавыя заняткі ў «Школе куратара»
27 кастрычніка 2015 г. у рамках «Школы куратара» адбыліся трэнінгавыя заняткі «Прыёмы і метады згуртавання вучэбнай групы», арганізаваныя метадыстам, педагогам-псіхолагам аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Вікторыяй Васільеўнай Тарасюк.
Падчас заняткаў гаворка ішла пра тое, што на першым этапе працы куратара з групай неабходна раскрыць творчы патэнцыял студэнтаў, сфарміраваць талерантнае стаўленне да ўсіх членаў групы, задаць арыенціры, стварыць атмасферу згуртаванасці і даверу, задаволіць інфармацыйны голад і зняць напружанне. Адзін з эфектыўных спосабаў стварэння такой атмасферы – гульні. Яны даюць куратару магчымасць выкарыстоўваць псіхалагічную энергію гульні ў запланаваных навучальных мэтах, значна ўзмацняюць матывацыю ўдзельнікаў, спрыяюць разуменню складаных узаемасувязяў, дапамагаюць сацыялізацыі навучэнцаў, даюць магчымасць праверыць на практыцы, развіць і інтэграваць розныя навыкі і здольнасці.
Актыўны ўдзел куратараў гістарычнага, біялагічнага, фізічнага выхавання і факультэта замежных моў дазволіў ім пагрузіцца ў свет псіхалагічных гульняў і практыкаванняў і ў творчай абстаноўцы папоўніць свой педагагічны вопыт эфектыўнымі метадамі згуртавання групы, вызначыць стратэгію далейшай працы са студэнтамі.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба