Міжнародны фестываль па спартыўных адзінаборствах сярод навучэнскай і студэнцкай моладзі

27-28 кастрычніка адбыўся міжнародны фестываль па спартыўных адзінаборствах сярод навучэнскай і студэнцкай моладзі на прызы рэктара Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, прафесара Г.М. Сендзер. Фестываль сабраў на татамі спартыўнай залы нашага ўніверсітэта больш за 130 удзельнікаў.

У рамках фестывалю прайшлі паказальныя выступленні спартсменаў розных баявых мастацтваў, сумесныя трэніроўкі, абмен вопытам паміж суддзямі спаборніцтваў. Цэнтральнае месца занялі спаборніцтвы па дзюдо, якія прайшлі дынамічна і цікава. Наш універсітэт годна прадставілі студэнты факультэта фізічнага выхавання, якія сталі пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў: Беразяўка Ірына, Казмярчук Максім, Улашчук Андрэй, Леванюк Аліна, Марусевіч Дзяніс, Дземянчук Андрэй.

Спартклуб

Падзяліцца: