-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Выстава навуковых прац да 50-годдзя А.М. Вабішчэвіча
5 лістапада 2015 года на гістарычным факультэце адбылося адкрыццё выставы навуковых прац, прымеркаванай да 50-годдзя загадчыка кафедры гісторыі славянскіх народаў, доктара гістарычных навук Вабішчэвіча Аляксандра Мікалаевіча. На выставе прадстаўлены рукапісы яго дыпломнай працы, кандыдацкай і доктарскай дысертацый, а таксама розныя навуковыя выданні (манаграфіі, часопісы, зборнікі артыкулаў і матэрыялаў канферэнцый), даведнікі і энцыклапедыі з яго публікацыямі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел выкладчыкі, аспіранты, студэнты, бібліятэкары.
Адкрываючы выставу, дэкан гістарычнага факультэта, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Н.П. Галімава ахарактарызавала прафесійныя і асабістыя якасці юбіляра, пажадала яму далейшых поспехаў. А.М. Вабішчэвіч расказаў прысутным пра тое, як пачаў займацца навуковай дзейнасцю, выказаў падзяку сваім настаўнікам школьнай і студэнцкай пары, прадэманстраваў ўласныя працы апошніх гадоў. Жывую цікавасць у прысутных выклікалі закранутыя ім пытанні аб правядзенні дысертацыйных даследаванняў, напісанні артыкулаў. Усе выступоўцы на адкрыцці выставы пазітыўна ацанілі ўзаемаадносіны з юбілярам у рабочай абстаноўцы, адзначылі яго асабісты ўклад у даследаванні гісторыі Заходняй Беларусі 1920–30-х гг. і іншых актуальных праблем гістарычнай навукі, выказалі ў адрас юбіляра найлепшыя пажаданні на будучыню.
Выстава размешчана ў аўд. 528 галоўнага корпуса ўніверсітэта.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў