-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Туркменія ў сэрцы маім!
27 кастрычніка народ Туркменістана адзначыў Дзень незалежнасці. Беларускі Прэзідэнт А.Р. Лукашэнка павіншаваў са знамянальнай датай прэзідэнта Туркменіі і туркменскі народ. Студэнты Туркменістана, якія вучацца ў нашым універсітэце, трапятліва ставяцца да незалежнасці сваёй краіны і штогод стараюцца надаць гэтаму дню асаблівую ўрачыстасць. У гэты раз удзельнікі клуба «Дыялог культур» арганізавалі святочны вечар «Туркменія ў сэрцы маім!», на якім быў ярка паказаны каларыт краіны і яе дасягненняў.
Сярод удзельнікаў вечара былі выкладчыкі, магістранты, прадстаўнікі аддзела выхаваўчай працы, студэнты. Туркменскія студэнты падрыхтавалі і пазнаёмілі гасцей з яркімі прэзентацыямі: «Туркменістан сёння» (аўтар – Салтанава Хатыджа, філалагічны факультэт, 4 курс), «Шлях да незалежнасці» (аўтар – Бабаеў Фахрыдын, фізіка-матэматычны факультэт, 4 курс), «Духоўныя асновы культуры Туркменіі» (аўтар – Акмурадава Максуда, філалагічны факультэт, 4 курс).
Амандурдыева Мяхры (факультэт замежных моў) і Башлыева Мяхры (філалагічны факультэт) уключылі гасцей у інтэрактыўную віктарыну «Што ты ведаеш пра Туркменістан?». Беларускім студэнтам прыйшлося нялёгка ў пошуках правільных адказаў.
Як вядома, туркмены вельмі любяць спяваць, у чым у чарговы раз прымусіў пераканацца Гараеў Сулейман (юрыдычны факультэт, 5 курс), выканаўшы выдатныя песні на туркменскай мове пра Ашхабад і пра каханне. На вечарыне словы асаблівай падзякі былі адрасаваны групе туркменскіх студэнтаў – удзельнікаў нядаўняга абласнога тура міжнароднага фестывалю нацыянальных культур «Суквецце культур», якія на вышэйшым узроўні прадэманстравалі там культуру Туркменіі. Госці адрасавалі музычныя віншаванні туркменскім студэнтам. Апафеозам вечара стала сумеснае выступленне беларускіх і туркменскіх студэнтаў з кампазіцыяй «Запаліце свечкі», у якой выдатна саліравала Гапановіч Марына (філалагічны факультэт).
Мы яшчэ раз убачылі, наколькі цікавая нам Туркменія, і што дзяржаўная незалежнасць з’яўляецца вялікім здабыткам народа.
Арганізатары і ўдзельнікі вечара выказваюць падзяку старшыні прафкама студэнтаў універсітэта Раману Валянцінавічу Чулю за дапамогу і падтрымку ў правядзенні мерапрыемства.
З.С. Ляўчук,
кіраўнік клуба «Дыялог культур»