Міжфакультэцкі конкурс эканамічных ведаў «Чалавек у свеце эканомікі»

19 лістапада 2015 года ва ўніверсітэце ў рамках Тыдня геаграфіі прайшоў міжфакультэцкі конкурс эканамічных ведаў «Чалавек у свеце эканомікі». Арганізатарам гэтага мерапрыемства выступіла кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты біялагічнага, геаграфічнага, гістарычнага, сацыяльна-педагагічнага і юрыдычнага факультэтаў.

Галоўная мэта конкурсу – спрыяць фарміраванню эканамічнай культуры студэнтаў, стымуляваць іх творчую актыўнасць. Такое мерапрыемства папулярызуе, пашырае і паглыбляе сацыяльна-эканамічныя веды ў студэнцкім асяроддзі, дапамагае сфарміраваць у студэнцкай моладзі актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Журы вызначыла пераможцаў конкурсу:

  • 1 месца занялі студэнты юрыдычнага факультэта,
  • 2 месца – студэнты гістарычнага факультэта,
  • 3 месца – студэнты сацыяльна-педагагічнага факультэта.

Віншуем пераможцаў!

Аргкамітэт

Падзяліцца: