-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Псіхалагічныя трэнінгі для прафсаюзнага форуму
18-19 лістапада 2015 г. на турбазе ФПБ «Лясное возера» (Баранавіцкі раён) адбыўся Рэспубліканскі галіновы прафсаюзны моладзевы семінар-форум «Прафсаюз за моладзь. Моладзь за прафсаюз». Сярод 20 удзельнікаў, якія прадстаўляюць усе рэгіёны Беларусі, былі лідары абласных Саветаў Моладзі рэспублікі, прафкамаў першасных прафсаюзных арганізацый. У рамках форуму прайшлі псіхалагічныя трэнінгі, дыскусіі і круглыя сталы, а ў ходзе прэзентацыі ўласных праектаў удзельнікі семінара абмеркавалі магчымыя шляхі вырашэння сённяшніх праблем у сферы арганізацыі працы. Для правядзення псіхалагічных трэнінгаў былі запрошаны спецыялісты-псіхолагі БрДУ імя А.С. Пушкіна – дацэнт кафедры псіхалогіі Любоў Аляксееўна Цыбаева і педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Наталля Сяргееўна Ануфрыкава.
Правядзенне псіхалагічнага блока спрыяла знаёмству і згуртаванню ўдзельнікаў, зняццю эмацыйнага напружання, усталяванню гарманічных і даверлівых узаемаадносін. Гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі развіццю лідарскай Я-канцэпцыі – сістэмы ўяўленняў пра сябе і сваю ролю ў жыцці – і лідарскага светапогляду – уяўлення аб навакольным свеце, міжасобасных узаемадзеяннях.
Удзельнікі форуму пашырылі веды ў галіне самарэалізацыі, канструктыўных і дзелавых зносін з тымі, хто акружае; уяўленні аб сабе і сваіх магчымасцях, адпрацавалі навыкі пераканання і ўменне знайсці аргументы на карысць сваёй пазіцыі.
Форум «Прафсаюз за моладзь. Моладзь за прафсаюз»праводзіцца ўпершыню і, на думку арганізатараў, павінен стаць універсальнай пляцоўкай для прэзентацыі моладзевых ідэй і праектаў.
Н.С. Ануфрыкава, педагог-псіхолаг СППС