-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Дзень адчыненых дзвярэй у БрДУ імя А.С. Пушкіна
21 лістапада ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Гасцямі ўніверсітэта ў гэты дзень сталі бацькі і вучні выпускных класаў школ, ліцэяў і гімназій г. Брэста і Брэсцкай вобласці, а таксама абітурыенты з Мінскай вобласці і г. Віцебска.
Для ўніверсітэта стала добрай традыцыяй праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй у форме Кірмаша спецыяльнасцей. У фае кожным факультэтам былі арганізаваны прэзентацыйныя стэнды, якія інфармавалі пра спецыфіку прапанаваных спецыяльнасцей. Паралельна дэманстраваўся відэафільм, што расказваў аб насычаным студэнцкім жыцці ва ўніверсітэце. На Кірмашы спецыяльнасцей гасцям былі раздадзены ўсе неабходныя даведачныя матэрыялы, памяткі і буклеты аб універсітэце, факультэтах, напрамках падрыхтоўкі па ўсіх формах атрымання адукацыі. Усе госці свята змаглі не толькі дэталёва пазнаёміцца з факультэтамі, атрымаўшы багатую інфармацыю для разважанняў, але і проста пагутарыць са студэнтамі, даведацца аб студэнцкім жыцці, якое кіпіць у сценах універсітэта і за яго межамі.
Урачыстая частка Дня адчыненых дзвярэй была ў канферэнц-зале ўніверсітэта, дзе з прывітальным словам выступіла рэктар БрДУ імя А.С. Пушкіна доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер. У прыхільнай атмасферы адбыліся цікавыя, блізкія да нефармальных, дамашніх зносіны з абітурыентамі і іх бацькамі. Прадстаўнікі прыёмнай камісіі расказалі пра структуру ўніверсітэта ў цэлым, яго матэрыяльную і навукова-адукацыйную базу. Адказны сакратар прыёмнай камісіі, кандыдат гістарычных навук А.А. Бурык пазнаёміла аўдыторыю з правіламі прыёму ў БрДУ імя А.С. Пушкіна, расказала пра працэдуру падачы дакументаў, неабходных для паступлення ва ўніверсітэт, пра парадак правядзення ўступных выпрабаванняў. Дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кандыдат фізіка-матэматычных навук А.І. Мірская праінфармавала вучняў аб шырокіх магчымасцях навучання на розных падрыхтоўчых курсах ва ўніверсітэце, запрасіла паспрабаваць свае сілы і паўдзельнічаць у рэпетыцыйным тэставанні па абраным прадметах.
Патэнцыйныя абітурыенты атрымалі вычарпальныя адказы на ўсе іх пытанні, даведаліся пра плюсы спецыяльнасцей з двайной кваліфікацыяй, пра высокую запатрабаванасць выпускнікоў БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Урачыстасць гэтаму мерапрыемству надаў падрыхтаваны студэнцкім клубам універсітэта канцэрт, яркасць і арыгінальнасць нумароў якога не пакінулі абыякавымі абітурыентаў і іх бацькоў.
Пасля заканчэння афіцыйнай часткі мерапрыемства абітурыенты і іх бацькі сустрэліся з дэканамі і выкладчыкамі факультэтаў.
Рэктарат, прыёмная камісія Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна выказвае падзяку ўсім гасцям, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемствах Дня адчыненых дзвярэй, і жадае поспехаў усім абітурыентам!