Агульнаўніверсітэцкі тыдзень псіхалогіі запрашае

У рамках агульнаўніверсітэцкага Тыдня псіхалогіі 23 лістапада на базе студэнцкага інтэрната № 4 (вул. Пушкінская, 100) адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы. Студэнты змаглі пазнаёміцца з дзейнасцю педагогаў-псіхолагаў, больш даведацца аб розных напрамках у псіхалогіі, выказаць сваё меркаванне аб удзеле ў псіхалагічных трэнінгах, акцыях, семінарах, круглых сталах і інш., што закранаюць пытанні асобаснага развіцця і псіхалагічны дабрабыт студэнтаў.

Усе жадаючыя прайшлі экспрэс-дыягностыку асобасных якасцяў, прынялі ўдзел у арт-тэрапеўтычнай тэхніцы «Маска» (маляванне каляровай соллю). Стварэнне аўтарскіх масак дазволіла студэнтам выявіць іх патрэбы ў сучаснасці, дапамагала вымаляваць шляхі дасягнення жаданага ў будучыні.

У пакоі рэлаксацыі ўсе прысутныя акунуліся ў казачную атмасферу ароматэрапіі, пагрузіліся ў свет эмацыйнага камфорту і проста пабылі сам-насам з самым блізкім чалавекам – з самім сабою. Дзякуючы рэлаксацыйным практыкаванням і заспакаяльным мелодыям, студэнты адчулі прыліў жыццёвых сіл і бадзёрасці.

СППС

Падзяліцца: