Вебінар «Spesifik der Wirtschaftskommunikation»

25 лістапада 2015 года адбыўся вебінар «Spezifik der Wirtschaftskommunikation», у якім прынялі ўдзел студэнты факультэта замежных моў БрДУ імя А.С. Пушкіна і студэнты філалагічнага факультэта ГрДУ імя Я. Купалы. Арганізатарамі вебінара выступілі кафедра нямецкай філалогіі (БрДУ) і кафедра рамана-германскай філалогіі (ГрДУ). У межах вебінара адбыўся майстар-клас, які правёў лектар DAAD Максіміліян Дзёнэр.

Для абмеркавання ў групах былі прапанаваны пытанні, якія датычацца эканамічных тэм, актуальных для Германіі і Беларусі. Акрамя аўдыё- і відэарада, М. Дзёнэр выкарыстаў прэзентацыю Power Point па заяўленай тэматыцы. Удзельнікі семінара былі актыўныя, пад кіраўніцтвам лектара з цікавасцю выконвалі практычныя заданні.

Формы online-ўзаемадзеяння на факультэце замежных моў становяцца ўсё больш папулярнымі і запатрабаванымі. Гэта дае магчымасць навучацца без межаў і адлегласцяў, што спрыяе ўдасканаленню лінгвістычнай кампетэнцыі студэнтаў, дасягненню вызначаных вынікаў у вучэбнай дзейнасці, а таксама зносінам і абмену вопытам. Удзельнікі вебінара адзначылі эфектыўнасць згаданай формы ўзаемадзеяння і выказалі надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва паміж БрДУ імя А.С. Пушкіна і ГрДУ імя Янкі Купалы.

Студэнты гр. 505
факультэта замежных моў

Падзяліцца: