III рэгіянальная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Фізічная культура ў жыцці студэнта»

27 лістапада 2015 года на базе УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна»прайшла III рэгіянальная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Фізічная культура ў жыцці студэнта». Арганізатарам канферэнцыі выступіла кафедра фізічнай культуры нашага ўніверсітэта.

Навукова-даследчая дзейнасць студэнтаў, у прыватнасці, у галіне фізічнай культуры, заўсёды была і застаецца важным прыярытэтным напрамкам нашага ўніверсітэта, значным для развіцця фізічнай культуры ў Брэсцкай вобласці.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Брэсцкага тэхнічнага дзяржаўнага ўніверсітэта (11 студэнтаў), Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (3 студэнты), Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (1 студэнт), а таксама студэнты Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна (88 студэнтаў). Было заслухана 3 даклады на пленарным пасяджэнні і 86 дакладаў на 4 секцыйных пасяджэннях. Выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі плануецца на чацвёрты квартал 2015 г. у электронным выглядзе.

Кафедра фізічнай культуры выказвае сваю ўдзячнасць ўсім ВНУ, што даслалі сваіх дэлегатаў на нашу канферэнцыю. Спадзяёмся, што ўдзельнікі канферэнцыі знайшлі сярод разнастайных тэм і дакладаў тыя, якія былі цікавымі і карыснымі для іх. Выказаныя на канферэнцыі ідэі, пытанні і прапановы паслужаць абмену вопытам паміж яе ўдзельнікамі.

Падзяліцца: