Першынства БрДУ па шахматах

1 снежня адбылося асабіста-каманднае першынства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна па шахматах.

Спаборніцтвы праходзілі па швейцарскай сістэме ў 7 тураў (сумесна юнакі і дзяўчаты) з кантролем часу па 10 хвілін кожнаму гульцу на партыю. На працягу некалькіх гадзін нашы аматары дэбютаў і эндшпіляў, адэпты італьянскай і іспанскай партый, прыхільнікі сіцыліянскай і берлінскай абарон дэманстравалі на шахматных дошках рашучасць, стрыманасць, выдатнае лагічнае мысленне і напружаную барацьбу да поўнай перамогі ці паражэння.

Па выніках спаборніцтваў у камандным заліку першае месца заняла каманда фізіка-матэматычнага факультэта, другое месца – каманда гістарычнага факультэта, трэцяе – каманда геаграфічнага факультэта.

У асабістым заліку месцы сярод юнакоў размеркаваліся так:

1 месца – Чырун Павел, гістарычны факультэт;

2 месца – Бацкалевіч Артур, геаграфічны факультэт;

3 месца – Шорах Ілья, фізіка-матэматычны факультэт.

Сярод дзяўчат месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – Маркава Надзея, фізіка-матэматычны факультэт;

2 месца – Васілеўская Вольга, біялагічны факультэт;

3 месца – Ярохіна Віялета, юрыдычны факультэт.

Спартклуб

Падзяліцца: