-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
VII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Славянскія мовы: сістэмна-апісальны і сацыякультурны аспекты даследавання»
26-27 лістапада 2015 г. на філалагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна адбылася VII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Славянскія мовы: сістэмна-апісальны і сацыякультурны аспекты даследавання». Канферэнцыя была арганізавана кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства з мэтай каардынацыі даследаванняў у галіне функцыянавання і развіцця славянскіх моўных сістэм.
У падобным фармаце філолагі збіраюцца ўжо ў сёмы раз. Шэсць праведзеных сустрэч паказалі, што праблемнае поле канферэнцыі стабілізавалася і выклікае цікавасць у навукоўцаў-славістаў з практычна ўсіх гуманітарных універсітэтаў Беларусі, а таксама з Украіны, Польшчы, Расіі. Высокі міжнародны статус канферэнцыі падтрымала дэлегацыя нашых заходніх суседзяў у складзе прафесара Акадэміі Падляскай у Седльцах, доктара Дануты Міраславы Крамарскай, а таксама Монікі Фамелец (Быдгашч), Марэка Алейніка і Агнешкі Дудэк-Шумігай (Люблін). Адкрываючы канферэнцыю, загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства дацэнт В.Б. Пераход падзякавала пастаянным удзельнікам нашага форуму: прафесару А.А. Лукашанцу (Мінск), дацэнту В.М. Волкавай (Сумы), дырэктару гімназіі № 4 А.В. Шкулепе (Брэст), – і ўручыла ім сувеніры.
У гэтым годзе аргкамітэту было прапанавана 147 дакладаў. Пленарнае пасяджэнне адкрыў даклад «Беларуская мова ў сучасным грамадстве: нацыянальная мова і адзінства нацыі» члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі навук, прафесара Аляксандра Аляксандравіча Лукашанца. Тэму «Мова і грамадства» працягнуў прафесар Міжнароднага ўніверсітэта прыроды, грамадства і чалавека «Дубна» (Расія), доктар сацыялагічных навук Пётр Мікалаевіч Кірычок з дакладам «Сацыялінгвістычныя дысанансы масавай інфармацыі ў сучасным грамадстве». Прафесар Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.П. Драгаманава (Кіеў), доктар філалагічных навук Людміла Пятроўна Іванова расказала пра рускую і ўкраінскую песні ў ацэнцы А.С. Пушкіна і М.В. Гогаля. Загадчык кафедры рускай мовы Балашоўскага інстытута (Расія), доктар філалагічных навук Марына Робертаўна Шумарына прысвяціла сваё выступленне «Моўны стандарт і субстандарт у люстэрку наіўнай свядомасці» праблемам наіўнай лінгвістыкі. Загадчык кафедры моўнай падрыхтоўкі замежных грамадзян Сумскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Украіна) Ларыса Валянцінаўна Бідзенка расказала аб выкарыстанні аўдыёлінгвальнага метаду навучання ў практыцы выкладання РКІ. Праблематыка, зададзеная на пленарным пасяджэнні, абмяркоўвалася падчас працы 10 секцый. Аналіз секцыйных дакладаў паказаў, што ў канферэнцыі сфарміраваўся тэматычны цэнтр – сацыякультурныя працэсы ў славянскіх мовах і рознааспектныя даследаванні нацыянальных дыскурсаў.
На дадзенай канферэнцыі ўпершыню працавала секцыя «Моўныя адзінкі ў даследаваннях маладых навукоўцаў: структура, семантыка, прагматыка». Арганізатары канферэнцыі спадзяюцца, што ўся іх праца будзе карысная маладым даследчыкам і дасць ім магчымасць асабіста пазнаёміцца з вынікамі працы розных навуковых школ.
Аргкамітэт выказвае ўдзячнасць усім філолагам, якія адгукнуліся на яго запрашэнне, і запрашае зноў сустрэцца на гасціннай брэсцкай зямлі праз два гады.
Дацэнт Н.М. Гурына, член аргкамітэта