Дабрачынная акцыя «Чулае сэрца»

2 снежня 2015 года ў Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі «Веда» Маскоўскага раёна г. Брэста была праведзена дабрачынная акцыя «Чулае сэрца». Арганізатарамі акцыі выступілі загадчык кафедры педагогікі пачатковага навучання Т.В. Нічышына, старшы выкладчык Г.М. Ткачук і студэнты 1-2 курсаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка». Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня інваліда, праводзілася з выкарыстаннем метаду клоўнатэрапіі.

Зносіны з добрымі і вясёлымі клоўнамі прынеслі масу станоўчых эмоцый дзецям, якія апынуліся праз свае асаблівасці развіцця ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

У канцы акцыі дзеці атрымалі салодкія кандытарскія вырабы, падрыхтаваныя РУВП «Брэстхлебпрам».

Кафедра педагогікі пачатковага навучання

Падзяліцца: