-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Валанцёр – гэта прызванне!
26-27 лістапада 2015 года на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся IV міжвузаўскі фестываль студэнцкіх валанцёрскіх каманд «Наш выбар – здаровы лад жыцця!»
Добраахвотнікі нашага ўніверсітэта традыцыйна прынялі актыўны ўдзел у фестывалі. Пад кіраўніцтвам спецыялістаў аддзела выхаваўчай працы з моладдзю – педагога сацыяльнага Наталлі Анатольеўны Вайтуховіч і педагога-псіхолага Наталлі Сяргееўны Ануфрыкавай – каманду БрДУ імя А.С. Пушкіна «Біццё сэрцаў» прадставілі студэнты-валанцёры: Арчыбасава Яна, Мельнік Аляксандр, Пасевіч Анастасія (біялагічны факультэт); Бруцкая Крысціна, Нікіціна Аксана, Брышцен Марына (фізіка-матэматычны факультэт); Веляскевіч Алена (сацыяльна-педагагічны факультэт); Лышчык Кацярына, Мінюк Аксана (псіхолага-педагагічны факультэт).
Ва ўступнай частцы фэсту «Дэманстрацыя формаў рэалізацыі валанцёрскай дзейнасці» наша каманда «Біццё сэрцаў» прадставіла працу агітбрыгады, мультымедыйную прэзентацыю «Валанцёры і здаровы лад жыцця!» і гульню «Здаровы арыенцір». У канцэртнай праграме «ЗЛЖ – запальваем разам з намі!» нашы студэнты выканалі песню «Любоў да жыцця і здароўя», аўтарам якой з’яўляецца студэнтка 3 курса біялагічнага факультэта Пасевіч Насця.
У межах фестывалю ўсе ўдзельнікі актыўна гутарылі, дзяліліся вопытам, удзельнічалі ў акцыях і флэш-мобах, трэнінгах, віктарынах, гульнях, форум-тэатрах і тэатральных паказах, у міні-майстар-класах, а таксама прадстаўлялі сацыяльныя праекты.
За актыўны ўдзел у IV міжвузаўскім фестывалі студэнцкіх валанцёрскіх каманд «Наш выбар – здаровы лад жыцця!» каманда «Біццё сэрцаў» нашага ўніверсітэта была адзначана дыпломам.
«Усё прайшло на пазітыўнай хвалі. Больш бы такіх мерапрыемстваў», – дзеляцца студэнты-валанцёры нашага ўніверсітэта.
Педагог сацыяльны
аддзела выхаваўчай працы з моладдзю
Наталля Анатольеўна Вайтуховіч