-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Валанцёрская акцыя «Разам супраць ВІЧ/СНІДу!»
1 снежня 2015 года ў межах Сусветнага дня барацьбы супраць СНІДу ва ўніверсітэце прайшла валанцёрская акцыя «Разам супраць ВІЧ/СНІДу!», арганізатарамі якой выступілі Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю, Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба і Савет валанцёраў універсітэта. Асаблівую актыўнасць праявілі студэнты-добраахвотнікі біялагічнага, гістарычнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў.
Падчас акцыі валанцёры прапагандавалі здаровы лад жыцця і інфармавалі навучэнцаў аб спосабах абароны і шляхах перадачы ВІЧ/СНІДу. Каманда Савета валанцёраў універсітэта з дэвізам «Спяшаемся на дапамогу!» расказала ўдзельнікам мерапрыемства гісторыі пра тое, што каханне, сяброўства, узаемаразуменне могуць стаць абаронай ад СНІДу. Ва ўсіх жадаючых была магчымасць пакінуць на лісце ватмана клятву ў каханні і вернасці сваёй другой палавіне.
У фае вучэбнага корпуса № 1 дэманстраваліся відэафільмы і сацыяльныя ролікі прафілактычнай накіраванасці «Час жыць!». Найбольш актыўным удзельнікам акцыі былі ўручаны падарункі ў выглядзе календароў, распрацаваных Аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю і Саветам валанцёраў універсітэта.
Традыцыйна ў гэты дзень усім неабыякавым да праблемы ВІЧ/СНІДу прымацавалі да адзення чырвоную стужачку – сімвал надзеі, што аб’ядноўвае людзей, якія заявілі аб неабходнасці асэнсавання праблемы СНІДу.
Педагог сацыяльны
аддзела выхаваўчай працы з моладдзю
Наталля Анатольеўна Вайтуховіч