-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Трэнінг «Майстэрства канструктыўнага дыялогу»
Шмат на зямлі жывых істот. З іх толькі чалавек
валодае дарам маўлення. Дарам слова.
Л. Успенскі
8 снежня 2015 года ў рамках школы «Вопыт» для старастатаў факультэтаў адбыўся трэнінг «Майстэрства канструктыўнага дыялогу». Арганізатарамі выступілі метадысты аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Краўчук Людміла Андрэеўна і Сухарук Наталля Уладзіміраўна.
Удзельнікі трэнінгу абмеркавалі задачы і правілы канструктыўных дзелавых зносін, пазнаёміліся з сакрэтамі паспяховага аргументавання сваёй пазіцыі.
Падчас заняткаў студэнты выконвалі практыкаванні, што садзейнічаюць развіццю камунікатыўных навыкаў (казаць проста, лаканічна, па сутнасці; умення чуць іншага чалавека і пераконваць). Таксама ім была дадзена магчымасць адпрацоўкі тактык самапрэзентацыі і пераканання пры правядзенні перамоў у сістэме «кіраўнік – падначалены» (практыкаванне «Павышэнне і звальненне»).
Заключным этапам трэнінгу стала выкананне тэста «Ці ўмееце вы слухаць?», дзе кожны змог ацаніць сваю здольнасць уважліва слухаць.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю