Срэбра ўніверсіяды ў плыўцоў Універсітэта!

11 снежня ў Пінску завяршыліся спаборніцтвы Рэспубліканскай Універсіяды па плаванні. Як і ў мінулым годзе ў Брэсце, наймацнейшыя плывуны-студэнты Беларусі сабраліся для таго, каб разыграць 36 камплектаў медалёў Універсіяды. Сярод спартсменаў былі і прызёры нядаўняга чэмпіянату Еўропы па кароткай вадзе, рэкардсмены Рэспублікі Беларусь Цуркін Яўген, Кавалёва Аляксандра, Шымановіч Ілья, пераможца юнацкага чэмпіянату Еўропы Паздзееў Станіслаў і іншыя.

З першага дня Універсіяды па плаванні сярод наймацнейшых універсітэтаў разгарнулася напружаная барацьба за пападанне на п’едэстал спаборніцтваў. Кожны з каманды нашага ўніверсітэта прыклаў максімум намаганняў для агульнага поспеху. У складзе каманды выступалі: Гарковіч Анастасія, Сяргееў Уладзімір, Гулецкі Аляксандр, Мурын Ілья, Лемке Юлія, Краўчук Анастасія, Равенка Вольга, Лямачка Алена, Лемяшэўскі Дзмітрый (факультэт фізічнага выхавання), Кузава Марыя (геаграфічны факультэт).

У выніку нашы студэнты заваявалі 23 медалі рознай вартасці. Адзначым ўклад Гарковіч Анастасіі і Лемке Юліі, якія сталі трохразовымі пераможцамі ў 2015 годзе. Сяргееў Уладзімір, Гулецкі Аляксандр, Кузава Марыя, Краўчук Анастасія па разу падымаліся на верхнюю прыступку і неаднаразова займалі прызавыя месцы п’едэстала гонару. Таксама прызёрамі Універсіяды сталі Лямачка Алена і Равенка Вольга (трохразовая).

Віншуем! Малайцы!

Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту

Падзяліцца: