-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжфакультэцкі конкурс насценгазет па праблемах сучаснай эканомікі
7-15 снежня 2015 года ва ўніверсітэце праходзіў міжфакультэцкі конкурс насценгазет па праблемах сучаснай эканомікі. Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты шасці факультэтаў (геаграфічнага, юрыдычнага, фізіка-матэматычнага, філалагічнага, гістарычнага і псіхолага-педагагічнага факультэтаў).
Галоўная мэта конкурсу – спрыяць фарміраванню эканамічнай культуры студэнтаў, стымуляваць іх творчую актыўнасць. Гэтае мерапрыемства папулярызуе, пашырае і паглыбляе сацыяльна-эканамічныя веды ў студэнцкім асяроддзі, дапамагае фарміраваць у студэнцкай моладзі актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Журы ацэньвала студэнцкія работы па наступных крытэрыях: пісьменнасць пададзеных артыкулаў, здольнасць аўтараў крытычна аналізаваць і сістэматызаваць інфармацыю, арыгінальнасць афармлення насценгазет, лаканічнасць назваў, адпаведнасць назвы газеты яе зместу, паўната асэнсавання і разумення сутнасці асветленых у газеце праблем, яснасць і абгрунтаванасць зробленых у артыкулах высноў.
Журы вызначыла пераможцаў конкурсу наступным чынам:
I месца занялі студэнты 4 курса геаграфічнага факультэта спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць»,
II месца – студэнты 4 курса гістарычнага факультэта,
III месца – студэнты 3 курса геаграфічнага факультэта спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць».
Для пераможцаў конкурсу быў арганізаваны салодкі стол за кошт сродкаў бюджэту першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў.
Віншуем пераможцаў!
Аргкамітэт