-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Семінар «Жыццё без тытуню, алкаголю і наркотыкаў»
17 снежня 2015 года на базе інтэрната № 2 прайшоў семінар «Жыццё без тытуню, алкаголю і наркотыкаў» з удзелам урача-псіхатэрапеўта вышэйшай катэгорыі Л.Л. Рояка (Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі). Ініцыятарам і арганізатарам выступіла кафедра методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі фізіка-матэматычнага факультэта.
Здароўе чалавека – асноўны асабісты рэсурс кожнага. Каштоўнасць здароўя большасцю людзей усведамляецца тады, калі яно пад сур’ёзнай пагрозай або ў пэўнай ступені страчана. Толькі тады і ўзнікае матывацыя – вылечыць хваробу, пазбавіцца ад шкодных звычак, стаць здаровым. Аднак найбольш прымальны шлях – весці здаровы лад жыцця без ужывання алкаголю, тытуню і наркотыкаў.
Леанід Львовіч ў цікавай і гумарыстычнай форме расказаў пра асноўныя нормы паводзін і жыцця людзей, прывёў вялікую колькасць прыкладаў са сваёй практыкі. Цёплая і даверлівая атмасфера, якая ўсталявалася паміж доктарам і студэнтамі, дапамагла ўдзельнікам наладзіць канструктыўны дыялог. Рояк Л.Л. адказаў на пытанні студэнтаў і даў шмат жыццёвых парад. Хочацца верыць, што названы семінар дапаможа выбраць маладым людзям жыццёвы шлях без наркотыкаў, тытуню і алкаголю.
Капіца Л.І.,
старшы выкладчык
кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі