-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Конкурс «Павер у сябе» на званне «Студэнт года»
17 снежня ва ўніверсітэце ў шаснаццаты раз прайшоў конкурс «Павер у сябе» на званне «Студэнт года». Па традыцыі ў ім узялі ўдзел дзесяць лепшых студэнтаў з усіх факультэтаў. Адкрыла гэтае самае значнае мерапрыемства для ўсяго студэнцтва рэктар, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер. Добрыя словы, шчырыя пажаданні поспеху кожнаму надалі ўпэўненасці канкурсантам.
У гэтым годзе ў праграме «Павер у сябе» былі 3 вынасныя этапы: практыкаарыентаваны праект «Брэст – культурная сталіца», відэапрэзентацыя праекта і конкурс інтэлектуалаў «Studiosus sapiens». Некаторыя фінальныя заданні на гэты раз перайначыліся. Першы конкурс самапрэзентацыя быў прадстаўлены ўдзельнікамі ў форме «Парада актыўнасці», які дэманстраваўся сумесна з групамі падтрымкі. У другім выступленні – конкурсе спічаў «Я – кіраўнік» – студэнты дэманстравалі свае ўменні ў размоўным жанры. У традыцыйным філасофскім рынгу, які праводзіцца ў фармаце рыторыкі хуткага рэагавання, з’явілася новае заданне «Прома-акцыя». Радасна, што з усімі конкурснымі заданнямі студэнты справіліся годна, пацвердзіўшы тое, што яны сапраўды лепшыя з лепшых.
Апошні этап праграмы заўсёды з нецярпеннем чакаюць не толькі ўдзельнікі, але і гледачы. Танцавальны конкурс на гэты раз уяўляў сабой мікс з харэаграфічных кампазіцый у вобразах герояў казак і мультфільмаў.
У нялёгкай барацьбе за ўладанне тытулам «Студэнт года» перамагла студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Анастасія Наздрын-Платніцкая. Так як у гэтым конкурсе няма прайграўшых, усе ўдзельнікі сталі пераможцамі ў асобных намінацыях:
- Анастасія Наздрын-Платніцкая – «Эрудыт і інтэлектуал»;
- Арцём Мокшын (студэнт 4 курса сацыяльна-педагагічнага факультэта) – «Годны пераемнік», «Лепшы студэнцкі праект»;
- Іна Ашмян (студэнтка 5 курса юрыдычнага факультэта) – «Студэнт года ONLINE»;
- Таццяна Шыкунец (студэнтка 5 курса псіхолага-педагагічнага факультэта) – «Цыцыроній сучаснасці»;
- Аліна Прывядзенец (студэнтка 3 курса фізіка-матэматычнага факультэта) – «Адкрыццё года»;
- Юлія Гайдукевіч (студэнтка 2 курса геаграфічнага факультэта) – «Майстар відэапрэзентацый»;
- Яна Рыжыкава (студэнтка 3 курса факультэта замежных моў) – «За ўменне ўвайсці ў вобраз»;
- Мікалай Вабішчэвіч (студэнт 3 курса факультэта фізічнага выхавання) – «Любімец публікі»;
- Марыя Гірыч (студэнтка 3 курса гістарычнага факультэта) – «Гарманічная асоба»;
- Сняжана Малей (студэнтка 3 курса біялагічнага факультэта) – «Перспектыўны спецыяліст».
Журы выказала падзяку ўсім удзельнікам за годнае прадстаўленне сваіх факультэтаў і сябе асабіста. Кожнаму канкурсанту, акрамя заснаваных прызоў рэктаратам і прафкамам студэнтаў, былі ўручаны спецыяльныя прызы ад спонсараў.
Арганізатар конкурсу – аддзел выхаваўчай працы з моладдзю – дзякуе ўсім, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні гэтага свята. Асобная падзяка – студэнцкаму актыву.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю