Універсітэцкі конкурс мультымедыя-праектаў «Моладзь XXI стагоддзя»

23 снежня 2015 г. на фізіка-матэматычным факультэце прайшло ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў універсітэцкага конкурсу мультымедыя-праектаў «Моладзь XXI стагоддзя», прысвечанага Году моладзі і арганізаванага старшым выкладчыкам кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі Капіцай Л.І. і дацэнтам кафедры Селівонік С.В. Конкурс прадугледжваў стварэнне відэаролікаў і мультымедыйных прэзентацый, што раскрываюць захапленні і праблемы сучаснай моладзі, яе погляды на сучасны свет, а таксама папулярызуюць сацыяльна значную дзейнасць моладзевых актывістаў і грамадскіх аб’яднанняў.

У конкурсе прынялі ўдзел студэнты фізіка-матэматычнага і сацыяльна-педагагічнага факультэтаў. 1-е месца па праве было прысуджана студэнтцы 3 курса фізіка-матэматычнага факультэта Бадунец Сняжане. Дыплом 2 ступені атрымаў студэнт 3 курса фізіка-матэматычнага факультэта Эшметаў Цемурбек. Дыплом 3 ступені быў уручаны студэнтцы 3 курса фізіка-матэматычнага факультэта Гуванджовай Гульджан. 4 месца падзялілі студэнткі 2 курса сацыяльна-педагагічнага факультэта – Дыль Ксенія і Пракаповіч Ганна. 5 месца заняў відэаролік Лысюка Дзяніса (фізіка-матэматычны факультэт, 3 курс).

Старшыня прафсаюзнага камітэта студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна Р.В. Чуль уручыў пераможцам конкурсу флэш-назапашвальнікі, набытыя прафкамам. Прызёры таксама былі ўзнагароджаны дыпломамі ўніверсітэта і падарункамі, падрыхтаванымі арганізатарамі конкурсу. Астатнія ўдзельнікі атрымалі заахвочвальныя прызы ад кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі.

Падзяліцца: