Адборачны тур Міжнароднай алімпіяды па матэматыцы для вучняў 9-11 класаў

З 7 снежня па 20 снежня 2015 года праходзіў першы (адборачны) тур Міжнароднай алімпіяды па матэматыцы для вучняў 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (Брэст (Беларусь) – Беласток (Польшча) – Вільнюс (Літва)). Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедра методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі БрДУ імя А.С. Пушкіна, кафедра дыдактыкі і навейшых тэхналогій у прафесійнай адукацыі Універсітэта ў Беластоку (Польшча) і філіял Польскага ўніверсітэта ў Вільнюсе.

Алімпіяда ў г. Брэсце праводзіцца на рэгулярнай аснове пад патранажам кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі, пры садзейнічанні Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкага філіяла кампаніі EPAM Systems.

Для ўдзелу ў алімпіядзе было пададзена звыш 100 заявак ад вучняў 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Брэста.

Самыя высокія вынікі паказалі Міхнюк Вікторыя (ДУА «Гімназія № 1 г. Брэста»), Давыдзюк Лілія (ДУА «Гімназія № 5 г. Брэста»), Красноў Ілья (ДУА «Гімназія № 1 г. Брэста»), Бялоцкі Дзмітрый (ДУА «Гімназія № 1 г. Брэста»), Жак Аляксандр (ДУА «Ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна г. Брэста»), Дзямідка Ігар (ДУА «Гімназія № 1 г. Брэста»), Маўчанаў Іван (ДУА «Гімназія № 1 г. Брэста»), Андрасюк Раман (ДУА «Гімназія № 1 г. Брэста»), Дубоўская Кацярына (ДУА «Гімназія № 6 г. Брэста»), Чарэйчык Павел (ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Брэста») і інш.

Другі этап алімпіяды адбудзецца 20 лютага 2016 года.

Аргкамітэт віншуе ўсіх пераможцаў першага этапу алімпіяды!

Кафедра методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі

Падзяліцца: