-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Круглы стол «Асобасна-арыентаваны падыход ва ўзаемадзеянні куратара з групай»
14 студзеня 2016 г. куратары вучэбных груп фізіка-матэматычнага, сацыяльна-педагагічнага, псіхолага-педагагічнага і юрыдычнага факультэтаў, а таксама факультэтаў замежных моў і фізічнага выхавання сабраліся за круглым сталом абмеркаваць «Асобасна-арыентаваны падыход ва ўзаемадзеянні куратара з групай» (у рамках «Школы куратара»).
Вопытам арганізацыі канструктыўнага дыялогу і выніковага супрацоўніцтва падзялілася старшы выкладчык кафедры педагогікі пачатковага навучання Чубінашвілі Наталля Георгіеўна. У сваім выступленні «Прынцыпы асобасна-арыентаванага ўзаемадзеяння куратара са студэнтамі і іх рэалізацыя ў дзейнасці» яна асвятліла актуальную тэму адаптацыі першакурснікаў да навучання ў ВНУ. Аб ролі куратара ў эстэтычным выхаванні студэнтаў расказала старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі эстэтычнай адукацыі, намеснік дэкана па выхаваўчай працы псіхолага-педагагічнага факультэта Козел Святлана Генадзьеўна. Старшы выкладчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі, намеснік дэкана па выхаваўчай працы фізіка-матэматычнага факультэта Капіца Людміла Іванаўна падзялілася вопытам выкарыстання камунікацыйных тэхналогій пры правядзенні выхаваўчай працы са студэнтамі. Аб неабходным ўліку асобасных асаблівасцей навучэнцаў ва ўзаемадзеянні з імі выказалася педагог-псіхолаг АВП Тарасюк Вікторыя Васільеўна.
Удзельнікі круглага стала абмяркоўвалі і пытанне сацыяльнай актыўнасці і матывацыі студэнтаў да ўдзелу у пазавучэбнай дзейнасці. Гэтае мерапрыемства папоўніла «педагагічны багаж» куратараў новымі эфектыўнымі метадамі выхаваўчай працы з навучэнцамі.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю