Гарадскі этап рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі – 2016»

26 студзеня 2016 г. адбыўся гарадскі этап рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі – 2016». Універсітэт на гэтым этапе прадстаўлялі Ірына Замулко (5 курс, гістарычны факультэт) і мужчынская вакальная група «Рух» – выхаванцы студыі эстрадных спеваў «Ступені» (кіраўнік Л. Борсук).

Удзельнікі конкурснай праграмы парадавалі журы і гледачоў высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства і разнастайнасцю жанраў, што цалкам адпавядала дэвізу конкурсу «Ствараючы – тварыць».

Конкурс ёсць конкурс, і ў ім вызначаюць пераможцу! І, на нашу вялікую радасць, ім стала Ірына Замулко! Яе выступленне зачаравала ўсіх, было самым яркім і незабыўным.

 

Мы віншуем Ірыну і яе кіраўніка Ларысу Іванаўну з перамогай і жадаем ім поспехаў і далейшых перамог!

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: