Семінар «Псіхалагічны клімат у інтэрнатах: праблемы і шляхі іх вырашэння»

10 лютага 2016 года ва ўніверсітэце прайшоў семінар «Псіхалагічны клімат у інтэрнатах: праблемы і шляхі іх вырашэння», арганізаваны аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю. Удзельнікамі гэтага мерапрыемства сталі прадстаўнікі студэнцкіх саветаў самакіравання інтэрнатаў, адміністрацыі студэнцкага гарадка, педагагічныя работнікі і загадчыкі інтэрнатамі, намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы і куратары вучэбных груп факультэтаў.

Актуальнасць разглядаемай тэмы ў сваім вітальным слове акрэсліла Таццяна Мікалаеўна Кошык, кіраўнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю. Педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Вікторыя Васільеўна Тарасюк прадставіла вынікі маніторынгу маральна-псіхалагічнага клімату і якасці выхаваўчай працы ў інтэрнатах студэнцкага гарадка. Аб ролі студсавета ў вырашэнні выяўленых праблем і выхаваўчых задач паведамілі студэнты-лідары Уладзімір Рапінчук, Аксана Пальто, Юлія Кацярыніч.

У ходзе семінара абмяркоўваліся праблемы кожнага асобна ўзятага інтэрната. Студэнты і дарослыя пазначылі прычыны ўзнікнення або існавання трывожных з’яў. Удзельнікі семінара атрымалі магчымасць прапанаваць магчымыя шляхі вырашэння выяўленых праблем.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: