Псіхолага-педагагічны факультэт сустракае Дзень усіх закаханых

12 лютага напярэдадні Дня ўсіх закаханых студэнты псіхолага-педагагічнага факультэта сумесна з валанцёрамі ГА «Беларускі Чырвоны Крыж» у рамках прафілактычных мерапрыемстваў па прадухіленні заражэння ВІЧ-інфекцыяй пад кіраўніцтвам намесніка дэкана псіхолага-педагагічнага факультэта па выхаваўчай працы Козел С.Г. і старшага выкладчыка кафедры псіхалогіі Севярына А.В. правялі акцыю «Абаронім каханне».

Усё, што трэба было для таго, каб прыняць у ёй удзел, – на маленькіх сэрцах пакінуць свой адказ на пытанне: «На што ты гатовы, каб абараніць сваё каханне?» Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў у падарунак памяткі аб тым, як і ад чаго берагчы свае адносіны.

Цудоўным дадаткам да свята сталі героі-сімвалы – Святы Валянцін і яго памочнікі-купідоны. У іх была важная місія ў рамках акцыі «Спяшайся кахаць!»: яны дастаўлялі адрасатам любоўныя пасланні, якія кожны жадаючы мог на працягу некалькіх дзён змясціць у спецыяльны тайнічок.

Дэканат псіхолага-педагагічнага факультэта

Падзяліцца: