Філалагічны факультэт святкуе Тыдзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Як і штогод, на філалагічным факультэце ладзяцца мерапрыемствы да гэтага свята. З 16 па 19 лютага праведзены шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх і імпрэза «Ты будзеш звінець, наша родная мова».

Арганізатарам выступіла кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі. Музычнае прывітанне ўдзельнікам канферэнцыі перадалі навучэнцы Брэсцкага музычнага калежа імя Р. Шырмы. Прагучала шмат цёплых слоў пра родную мову, прысутныя мелі магчымасць атрымаць асалоду ад лепшых вершаў беларускіх паэтаў і цудоўных песень.

Леванцэвіч Л.В.,
загадчык кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі

Падзяліцца: