Iнтэрактыўны перапынак «Размаўляй па-беларуску»

22 лютага ўжо ў пяты раз ва ўніверсітэце прайшоў інтэрактыўны перапынак «Размаўляй па-беларуску», прысвечаны Дню роднай мовы. Традыцыйна перапынак пачаўся з беларускай песні ў выкананні Вольгі Маразюк і Іллі Хафізава (філалагічны факультэт).

Дзяўчаты з філалагічнага факультэта (удзельніцы валанцёрскага атраду «Добрае сэрца») ў нацыянальных касцюмах прапанавалі ўсім жадаючым зрабіць пераклад слоў з беларускай мовы на рускую, адгадаць загадкі, назваць па-беларуску прадметы мэблі, гардэробу, беларускія стравы ды інш.

Адказаўшых на ўсі пытанні ўдзельнікаў акцыі чакаў сюрпрыз – каляндарык з назвай беларускіх месяцаў.

Такім чынам, перапынак працягнуў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы, якія распачаліся ва ўніверсітэце 20 лютага. Святочны тыдзень завершыцца 26 лютага адкрытым ўніверсітэцкім конкурсам чытальнікаў «Таямніцы слова і думкі», прысвечаным 85-годдзю з дня нараджэння Ніла Гілевіча.

Студэнцкi клуб
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: