Універсітэцкая студэнцкая навуковая канферэнцыя «Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за 2015 год»

24 лютага 2016 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла ўніверсітэцкая студэнцкая навуковая канферэнцыя «Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за 2015 год». Арганізатарам канферэнцыі выступіла кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты юрыдычнага, геаграфічнага, біялагічнага і гістарычнага факультэтаў, а таксама факультэта замежных моў.

На канферэнцыі былі заслуханы даклады па такіх напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 2015 г., як дэмаграфічная сітуацыя, выніковасць выканання дзяржаўных праграм, вынікі будаўніцтва, узровень беспрацоўя, аналіз экспарту беларускай прадукцыі, стан і развіццё медыцынскай сферы, развіццё прадпрымальніцтва, сацыяльнай сферы, спорту, фізкультуры і турызму; дынаміка ўзроўню жыцця насельніцтва, тэндэнцыі развіцця транспарту і інш.

Напрыканцы навуковай канферэнцыі яе ўдзельнікамі была акрэслена наступная выснова: асноўныя макраэканамічныя паказчыкі, запланаваныя ў Рэспубліцы Беларусь на 2015 г., выкананы толькі часткова, што абумоўлена крызіснай эканамічнай сітуацыяй. Істотнымі эканамічнымі праблемамі краіны з’яўляюцца: зніжэнне тэмпаў вытворчасці, павелічэнне запасаў гатовай прадукцыі, рост беспрацоўя, скарачэнне працоўных месцаў, зніжэнне рэальных даходаў насельніцтва і інш. У сувязі з гэтым былі пазначаны асноўныя напрамкі мадэрнізацыі эканамічнай і сацыяльнай сферы Рэспублікі Беларусь на 2016 г.

Кожнаму дакладчыку канферэнцыі былі ўручаны сертыфікаты ўдзелу ў навуковым мерапрыемстве.

Дзякуй за ўдзел!

Аргкамітэт

Падзяліцца: