-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Прэзентацыя кнігі «Дакрананне да будучыні»
26 лютага на філалагічным факультэце адбылася прэзентацыя кнігі «Дакрананне да будучыні», якая прысвечана 70-годдзю кафедры агульнага і рускага мовазнаўства. Музычным эпіграфам да сустрэчы стала песня Булата Акуджавы «Як добра, што ўсе мы тут сёння сабраліся...». Вядучая мерапрыемства дацэнт Л.А. Гадуйка, тлумачачы сэнс загалоўка кнігі, звязала яго з выказваннем амерыканскай настаўніцы і астранаўта К. МакОліф: «Я дакранаюся да будучыні. Я вучу».
Загадчык кафедры В.Б. Пераход адзначыла, што ідэя стварэння зборніка ўзнікла ў сувязі з 70-гадовым юбілеем універсітэта, філалагічнага факультэта і кафедры, таму ў кнізе цесна пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, прасочваецца лёс некалькіх пакаленняў філфакаўцаў, якія пачыналі сваю працоўную дзейнасць яшчэ ў настаўніцкім інстытуце і заклалі асновы цяперашняй кафедры, самай вялікай на філалагічным факультэце. Кнігу склалі нарысы аб калегах, навукова-папулярныя артыкулы, эсэ, інтэрв’ю, паэтычныя прысвячэнні, фотапартрэты мовазнаўцаў, літаратараў, выкладчыкаў іншых кафедраў універсітэта. Уключаныя ў зборнік матэрыялы дазваляюць зазірнуць у творчыя лабараторыі любімых выкладчыкаў, рэтраспектыўна, праз прызму сённяшняга вопыту ацаніць іх аўтарскія курсы, індывідуальны стыль як у жыцці, так і ў методыцы.
На прэзентацыі прысутнічалі героі нашай кнігі: прафесар В.А. Сцепановіч, дацэнты Т.А. Гераськіна, С.А. Каралевіч, М.П. Жыгалава, У.А. Лебедзеў, М.М. Аляхновіч, Л.В. Асташонак. Прафесійны лёс амаль усіх дацэнтаў кафедры звязаны з імем Вадзіма Васільевіча Кузьміна, які ўзначальваў кафедру ў 1975-1991 гадах. На прэзентацыю прыйшла Дар’я Кузьміна, дачка Вадзіма Васільевіча, а таксама родныя іншых герояў кнігі: сын А.А. Майсейчыка Эдуард Аляксеевіч, сын І.Г. Моладавай Сяргей Міхайлавіч, унук В.Б. Сінюк Дзмітрый.
Кніга – праца вялікай колькасці людзей. Аўтарамі кнігі сталі 11 выкладчыкаў нашай кафедры (Г.А. Верамяюк, Т.А. Удовіна, Т.А. Гераськіна, Л.А. Гадуйка, Н.М. Гурына, С.А. Каралевіч, Т.І. Анішчанка, В.Б. Пераход, Г.В. Пісарук, В.А. Фелькіна, А.Ю. Яніцкая) і калегі з іншых кафедраў і ўніверсітэтаў (Н.М. Борсук, Г.М. Ішчанка, Н.С. Касюк, М.М. Аляхновіч, В.І. Сянкевіч, М.І. Яніцкі). Выпускнікі філалагічнага факультэта Ірына Лаўрова (Краўчук) і Ігар Гайдуковіч аказалі спонсарскую дапамогу, У.А. Сенькавец падабраў і апрацаваў ілюстрацыйны матэрыял з асабістага і кафедральнага архіваў, М.М. Аляхновіч адгукнуўся паэтычнымі прысвячэннямі калегам. Усім ім наша асаблівая ўдзячнасць.
З успамінамі пра ўніверсітэт, пра свой лёс, неаддзельны ад альма-матар, пра разуменне сутнасці выкладчыцкай прафесіі выступіў прафесар В.А. Сцепановіч, які доўга ўзначальваў універсітэт. Некаторыя нашы госці паўсталі ў дзвюх іпастасях: як аўтары матэрыялаў і героі нарысаў, напрыклад, дацэнты Т.А. Гераськіна і С.А. Каралевіч. Яны таксама падзяліліся на гэтай сустрэчы ўспамінамі пра сваю маладосць, прымусілі нас задумацца над прызначэннем прафесіі выкладчыка, над тым, што значыць быць настаўнікам моладзі.
С.Р. Рачэўскаму, аднаму з рэцэнзентаў нашай кнігі, належыць намінацыя, якая аб’ядноўвае ўсіх, хто ўдзельнічаў у гэтым праекце, – «гэта філалагічная сябрына, што падтрымлівае творчы агеньчык у кожным з нас учора, сёння, заўтра».
Н.М. Гурына,
дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства